Фота: belta.by
Беларусь на пляцоўцы Руху недалучэння выступіла за актывізацыю эканамічнага ўзаемадзеяння. На важнасць развіцця гэтага вымярэння звярнуў увагу міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, выступаючы на 19-й міністэрскай сустрэчы Руху недалучэння ва Угандзе, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу знешнепалітычнага ведамства.
"Мы сабраліся, каб абмеркаваць, як умацаваць наша супрацоўніцтва ў імя дабрабыту краін Руху недалучэння, як таго патрабуе тэма нашай сустрэчы. Гэта пытанне і актуальнае, і своечасовае, - падкрэсліў міністр. - Мы ўсе памятаем, што нашы краіны ўступілі ў Рух, каб пашыраць мір, развіццё і справядлівасць. На працягу амаль 65 гадоў мы паслядоўна адстойваем прынцыпы шматбаковасці і салідарнасці, заснаваныя на ўзаемнай павазе і роўнасці. Дзякуючы гэтаму мы ператварыліся ў значную сілу - цэнтр уплыву, з якім цяпер вымушаны лічыцца. У гэтым кантэксце наш адзіны, узгоднены голас набывае асаблівае значэнне ў цяперашнім нестабільным свеце".
Максім Рыжанкоў выказаў думку, што гэта нестабільнасць стала вынікам пагарджання з боку асобных альянсаў норм і прынцыпаў Статута ААН, на якіх грунтуецца міжнароднае права і якіх краіны Руху заўсёды прытрымліваліся. Ён лічыць: "У гэтым ёсць парадокс: бо дзяржавы, якія ўваходзяць у гэтыя альянсы, у асноўным былыя каланіяльныя дзяржавы, абавязаны былі строга выконваць свае міжнародныя абавязацельствы. Але яны нават не спрабавалі гэта зрабіць. Больш таго, менавіта яны атрымалі каласальную выгаду з каланіялізму, рабуючы іншыя народы не толькі эканамічна, але і культурна. Чаму цяпер, каб убачыць сапраўдную культурную спадчыну былых калоній, трэба ехаць у заходнія музеі?"
"У сувязі з гэтым Беларусь вітае крокі многіх афрыканскіх краін, якія дабіваюцца ад Захаду рэпарацый за каланіяльны прыгнёт, аб чым мы адкрыта заявілі ў ходзе агульнай дыскусіі высокага ўзроўню на цяперашняй сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Мы падтрымліваем гэту ініцыятыву як неабходны элемент працэсу дэкаланізацыі. Гэта асабліва важна цяпер, калі былыя каланіяльныя дзяржавы прадаўжаюць выкарыстоўваць неакаланіяльныя метады - у палітыцы, эканоміцы, гуманітарнай, культурнай і іншых сферах, імкнучыся аднавіць сваё дамінаванне ў свеце", - прадоўжыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.
Ён падкрэсліў, што ў палітычным плане неакаланіялізм праяўляецца ў ваенных інтэрвенцыях, умяшанні ва ўнутраныя справы, арганізацыі каляровых рэвалюцый і неканстытуцыйнай змене ўрадаў, у эканоміцы - у выкарыстанні аднабаковых прымусовых мер, гандлёвых і фінансавых блакад, несправядлівых тарыфаў супраць краін Руху.
"Я не стану пералічаць дзяржавы, якія зведваюць найбольшы націск - аб гэтым ужо гаварыў міністр замежных спраў Венесуэлы. Але пад пагрозай знаходзімся ўсе мы, - падкрэсліў Максім Рыжанкоў. - Усе гэтыя метады накіраваны на тое, каб стрымліваць устойлівае развіццё нашых краін. У культурнай сферы неакаланіялізм часцей за ўсё асацыіруецца з "уцечкай мазгоў" - адтоку талентаў і спецыялістаў на Захад, дзе яны становяцца ахвярамі лжывай палітыкі мультыкультуралізму, якая на справе прыводзіць да насілля і дэградацыі. Рух недалучэння, насупраць, грунтуецца, у тым ліку, на прызнанні культурнай разнастайнасці сваіх членаў. У гэтым мы адзіныя".
Ён таксама прадоўжыў: "Трывожыць і тое, што неакаланіяльныя падыходы ўсё актыўней праяўляюцца і ў новых актуальных сферах, якія знаходзяцца ў цэнтры ўвагі ААН, такіх як штучны інтэлект або змяненне клімату. Былыя каланіяльныя дзяржавы імкнуцца навязаць у гэтых пытаннях свету свой эгаістычны і палітызаваны парадак дня".
"Якім павінен быць наш агульны адказ на гэтыя выклікі? - задаў рытарычнае пытанне міністр замежных спраў Беларусі. - Перш за ўсё мы павінны больш актыўна развіваць уласнае эканамічнае ўзаемадзеянне. Першапачаткова Рух недалучэння ствараўся як палітычная структура, але надышоў час вывесці эканамічны парадак дня ў цэнтр увагі. Трывалыя ўзаемавыгадныя гандлёвыя сувязі ўмацуюць Рух палітычна і зробяць яго менш залежным ад Захаду. Мы здольны дабіцца гэтага, бо разам мы валодаем усім неабходным - прыроднымі, фінансавымі і чалавечымі рэсурсамі, тэхналогіямі і рынкамі".
"Беларусь, напрыклад, якая захавала і развіла тэхналагічны патэнцыял пасля распаду Савецкага Саюза, гатова дзяліцца сваімі напрацоўкамі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве і IT-сферы. Таму краінам Руху неабходна значна паглыбіць супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы і праявіць для гэтага палітычную волю, - падкрэсліў Максім Рыжанкоў. - Краінам Руху трэба актыўней выкарыстоўваць патэнцыял новых уплывовых рэгіянальных аб'яднанняў, такіх як БРІКС, Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва, Еўразійскі эканамічны саюз, АСЕАН, Афрыканскі саюз, МЕРКОСУР і іншыя. Мы павінны прыкладаць намаганні для іх умацавання і выбудоўваць паміж імі партнёрскія адносіны".
Ён звярнуў увагу, што Рух недалучэння з'яўляецца часткай больш шырокай з'явы ў міжнародных адносінах - так званай Глабальнай большасці. Яе мэта - не процістаянне каму-небудзь, а аб'яднанне ўсіх дзеля пабудовы справядлівага шматпалярнага светапарадку.
"Заходнім альянсам трэба зразумець, што супрацоўніцтва з Глабальнай большасцю, і з Рухам недалучэння ў прыватнасці, не пытанне выбару, а надзённая неабходнасць, калі яны не хочуць апынуцца ў самаізаляцыі. Мы ўсе выйграем, калі навучымся працаваць разам - у духу справядлівасці, паважання міжнароднага права, а таксама палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і культурнай разнастайнасці краін і народаў, як гэта замацавана ў Статуце ААН", - сказаў міністр.
"Толькі разам, праз супрацоўніцтва і ўзаемаразуменне, мы зможам пабудаваць новы, справядлівы і мірны свет", - рэзюмаваў Максім Рыжанкоў.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут