Фота: belta.by
Беларусь лічыць цікавым вопыт Арменіі ў сферы лічбавізацыі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства юстыцыі ў сувязі з візітам у Беларусь дэлегацыі Арменіі на чале з міністрам юстыцыі Карэнам Андрэасянам, які праходзіць з 23 па 24 мая.
Праграма знаходжання дэлегацыі вельмі насычаная. У першы дзень візіту прайшоў круглы стол па пытаннях дзейнасці міністэрстваў юстыцыі, у якім прынялі ўдзел міністры, паслы і эксперты дзвюх дзяржаў. Армянскаму боку прэзентавалі беларускі вопыт унясення змяненняў у Асноўны закон дзяржавы, правядзення канстытуцыйнай рэформы. Абмяркоўваліся пытанні пераводу адміністрацыйных працэдур у электронную форму і арганізацыі работы сістэмы органаў прымусовага выканання. Карэн Андрэасян у сваю чаргу падзяліўся асаблівасцямі правядзення канстытуцыйнай рэформы ў Арменіі, а таксама расказаў аб асноўных напрамках дзейнасці Мінюста.
Пасол Беларусі ў Арменіі Аляксандр Канюк адзначыў важнасць сустрэчы для развіцця партнёрскіх адносін дзвюх дзяржаў. "Нягледзячы на тое што дзейнасць міністэрстваў юстыцыі Беларусі і Арменіі крыху адрозніваецца, асноўны напрамак, дзе будзе карысны абмен вопытам, - лічбавізацыя. Развіццё IT-тэхналогій у нашай краіне ідзе вялікімі тэмпамі. І ў Арменіі зроблена нямала карыснага, што будзе цікава беларускім калегам", - сказаў ён.
Адно з пытанняў, якое хвалявала гасцей, - выкарыстанне на тэрыторыі Арменіі натарыяльных дакументаў, выдадзеных беларускімі натарыусамі, і электроннага апастыля. Бачанне гэтай праблемы і магчымыя шляхі выхаду з яе прапанавала старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Наталля Барысенка. Намеснік міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў растлумачыў, што гэта пытанне знаходзіцца ў плоскасці дзейнасці некалькіх рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і абавязкова будуць прыняты крокі для яго вырашэння.
Па выніках дыскусіі міністр юстыцыі Беларусі Сяргей Хаменка запэўніў, што пры непасрэдным удзеле БНП будуць улічаны інтарэсы дзвюх дзяржаў і ўжо да наступнай сустрэчы двух міністраў юстыцыі падрыхтуюць адпаведны дакумент, які ляжа на стол для падпісання. "За такімі пытаннямі стаяць чалавечыя цяжкасці, праблемы, а часам і лёсы. Іх больш хуткае вырашэнне стварае сацыяльнае аблічча дзяржавы", - адзначыў Сяргей Хаменка.
Завяршыўся круглы стол урачыстай цырымоніяй падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве міністэрстваў юстыцыі дзвюх дзяржаў, у якіх замацаваны канцэптуальныя напрамкі ўзаемадзеяння па найбольш актуальных пытаннях дзейнасці ведамстваў і механізмы іх рэалізацыі.
Госці таксама наведалі сталічны Палац грамадзянскіх абрадаў, дзе азнаёміліся з арганізацыяй дзейнасці органаў запісаў актаў грамадзянскага стану Беларусі. Прэзентацыю на тэму маючай адбыцца лічбавай трансфармацыі сферы прадставіла начальнік упраўлення натарыята і загсаў Наталля Жукава. Акрамя таго, дэлегацыя наведала шматфункцыянальны цэнтр Беларускай натарыяльнай палаты і натарыяльны архіў Мінска і Мінскай вобласці. На гасцей зрабілі ўражанне сучасныя сродкі захоўвання архіўных дакументаў і спраў: мабільныя сістэмы стэлажоў, распрацаваныя спецыяльна для абароны натарыяльных дакументаў ад сонечнага святла, уздзеяння вільгаці і пылу, аўтаматычныя сістэмы аховы і пажарнай бяспекі.
Акрамя таго, Сяргей Хаменка і Карэн Андрэасян з удзелам паслоў і прадстаўнікоў двух ведамстваў усклалі вянок і кветкі да манумента Перамогі. Міністр юстыцыі Арменіі адзначыў маштабнасць праводзімай у Беларусі работы па захаванні гістарычнай памяці, яе асаблівую важнасць для выхавання маладога пакалення. Кіраўнікі міністэрстваў таксама ўшанавалі памяць вартавых правапарадку, усклаўшы кветкі да помніка супрацоўнікам органаў унутраных спраў, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут