Фота Белінтэрэкспа
Беларускія прадпрыемствы на выставе харчовай прамысловасці Gulfood у Дубаі заключылі дагаворы на больш як $4 млн, паведамілі ў "Белінтэрэкспа" БелГПП.
У рамках выставы айчынныя прадпрыемствы дамовіліся аб пастаўках сваёй прадукцыі дыстрыб'ютарам, аптовым пакупнікам і вытворцам прадуктаў харчавання з розных краін свету.
Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат заключыў дагавор аб намерах з кампаніяй - рэзідэнтам ААЭ на пастаўку малочных кансерваў у асартыменце на арыенціровачную суму $500 тыс. Таксама прадпрыемствам праведзены перагаворы з кампаніямі з Сінгапура, Кеніі, Новай Зеландыі, Лівіі і Кітая. З сеткамі Катара абмеркаваны магчымасці паставак згушчанага малака. Кампанія з Саудаўскай Аравіі выказала асаблівую зацікаўленасць у згушчаным малаку з дабаўленнем натуральнай кавы, вядуцца перагаворы аб цане прадукцыі.
ААТ "Бабуліна крынка" - кіруючая кампанія холдынга "Магілёўская малочная кампанія "Бабуліна крынка" па выніках выстаўкі правяло перагаворы аб пастаўках малочнай прадукцыі ў Саудаўскую Аравію, Кувейт, Індыю, Казахстан, Узбекістан, Ізраіль. Таксама ў кампаніі дасягнуты дамоўленасці з Інданезіяй аб адгрузцы сухога малака на суму $945 тыс.
Акрамя гэтага, бізнес Кувейта, Саудаўскай Аравіі, ААЭ, Сірыі, Турцыі, а таксама прадпрымальнікаў Ірака і Ганы зацікавіла дзіцячае харчаванне ад Ваўкавыскага ААТ "Беллакт". Дасягнуты папярэднія дамоўленасці аб пастаўках сухога малака ў Кітай агульным коштам каля $2 млн.
Кандытарская фабрыка "Камунарка" дамовілася аб пастаўках прадукцыі ў Саудаўскую Аравію, Іран, Ірак, ААЭ, Палесціну, Пакістан і Індыю. Інтарэс у наведвальнікаў выстаўкі выклікала навінка беларускай фабрыкі - пратэінавыя цукеркі без цукру. Слонімскі мясакамбінат правёў перагаворы з кампаніямі Малайзіі, ААЭ, Новай Зеландыі, Узбекістана, Кітая, Азербайджана і Егіпта, а Ваўкавыскі мясакамбінат - з патэнцыяльнымі партнёрамі з Кітая, Саудаўскай Аравіі, Бангладэш, Інданезіі, Узбекістана і Канады. Усяго беларускія прадпрыемствы на выстаўцы заключылі дагавораў на больш як $4 млн.
Умацаваць свае пазіцыі на рынках іншых краін і пацвердзіць высокую якасць прадукцыі прыехалі прадстаўнікі 12 беларускіх прадпрыемстваў.
У экспазіцыі быў прадстаўлены шырокі асартымент тавараў: мясныя прадукты, паўфабрыкаты, кансервы, дзіцячае харчаванне, кандытарскія вырабы. Таксама былі прэзентаваны навінкі вытворчасці - сухія малочныя сумесі, стэйкі з ялавічыны, пратэінавыя цукеркі без цукру.
У выставе прынялі ўдзел больш за 5 тыс. кампаній з 125 краін. Беларусь ужо восьмы год запар прадстаўляла экспазіцыю беларускіх вытворцаў Belarus - The Taste of Nature. Арганізатарам беларускай экспазіцыі і эксклюзіўным прадстаўніком міжнароднай выставы прадуктаў харчавання і напіткаў Gulfood з'яўляецца выставачнае прадпрыемства "Белінтэрэкспа" БелГПП.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут