Аляксандр Лукашэнка: палітыка шматвектарнасці ніяк не аддаляе Беларусь ад Расіі

Фотa: belta.by


Палітыка шматвектарнасці ніяк не аддаляе Беларусь ад Расіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Ульянаўскай вобласці Расіі Аляксеем Рускіх, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца нашых гандлёва-эканамічных адносін, вы добра ведаеце нашы магчымасці. Я заўсёды губернатарам Расіі гавару: глядзіце, калі мы нешта можам зрабіць у гэтай сітуацыі для вас, заўсёды зробім. Нягледзячы на тое, што там гавораць вакол нас. І асабліва тое, што пішуць, асабліва ў Расіі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Я вельмі ўважліва сачу за сродкамі масавай інфармацыі, паколькі вайна ў тым ліку сёння ідзе перш за ўсё ў СМІ. І шчыра вам скажу, што часам са здзіўленнем чытаю тое, што некаторыя там ці то блогеры, ці то яшчэ нехта папісваюць у дачыненні да Беларусі. Пра шматвектарнасць і гэтак далей. Ужо колькі разоў гаварыў аб гэтым, што шматвектарнасць ніяк не аддаляе нас ад Расійскай Федэрацыі".

"Так, мы праводзім шматвектарную палітыку, таму што эканоміка ў аснове", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён растлумачыў, што калі, напрыклад, заходняе "крыло" супрацоўніцтва было адсечана па ініцыятыве самога Захаду, то Беларусь, рэалізуючы шматвектарную палітыку, звярнулася на поўдзень, паўднёвы захад, на ўсход, інтэнсіфікуе адносіны з дзяржавамі Афрыкі.

"Наш інтарэс і вектары там, дзе наша эканоміка. Тут не ідзе размова аб нашых глыбінных адносінах, перш за ўсё з вамі, Расійскай Федэрацыяй. Таму балбатня пра гэту шматвектарнасць і папрокі ў адрас Лукашэнкі абсалютна несумяшчальныя, - сказаў Прэзідэнт. - І потым, я ўжо 30 з лішнім гадоў працую Прэзідэнтам. Не для мяне ўжо мяняць нейкія вектары. Як некаторыя нават ужо дайшлі да таго, што "Лукашэнка - гэта не саюзнік". Ну, гэта справа густу. Пакуль мы (і, думаю, будзе так і далей) знаходзім агульную мову з кіраўніцтвам Расійскай Федэрацыі. І з Прэзідэнтам Расіі, і з кіраўнікамі вядучых партый. Ніякіх разыходжанняў у падыходах".

"Мы - патрыёты, мы гатовы абараняць сваю Айчыну. І вы павінны ведаць, што адыходу тут ніякага і тым больш здрады няма і быць не павінна. Чым заканчваецца здрада, вы бачыце ва Украіне. Мы не хочам паўтарыць гэты лёс", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь заўсёды імкнулася падтрымліваць добрыя адносіны са сваімі суседзямі, якіх, як вядома, не выбіраюць. "Ну, на Захадзе не хочуць з намі такіх адносін. Гасподзь з імі, гэта іх справа", - заўважыў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што ў любым дыялогу з замежнымі партнёрамі, у тым ліку амерыканцамі, пытанне аб адносінах і супрацоўніцтве Беларусі з Расіяй і Кітаем выносіцца за дужкі. "Гэта людзі, якія заўсёды працягвалі нам руку, дапамагалі, падтрымлівалі. Санкцыі супраць нас і Расіі ўвялі - усход для нас адкрыты. Мы будзем тым жа адказваць нашым братам расіянам, грамадзянам КНР і іншым на ўсходзе, - запэўніў Прэзідэнт. - Мы не гіганцкая эканоміка, каб мець нейкія геапалітычныя амбіцыі. Нам, як я часта гавару, і не шмат трэба для таго, каб нашы людзі нармальна жылі. Для таго, каб працавала эканоміка. Для нас галоўнае - гэта тэхналогіі. Трэба паглыбляцца".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў Беларусі стараюцца развіваць увесь той вытворчы патэнцыял, які застаўся з часоў Савецкага Саюза. "Мы нічога не страцілі з савецкіх часоў, нічога не закрылі, не прыкрылі. Наадварот - развівалі. І паколькі мы, як гаварыў класік, стаялі на плячах гігантаў, гэта садзейнічала захаванню таго, што мы сёння маем. Гэта важна для любой дзяржавы", - сказаў Прэзідэнт.

Больш таго, многія галіны ў Беларусі атрымалі дадатковае развіццё. "Сёння нават замахнуліся на супрацоўніцтва з вамі і ў сферы самалётабудавання. Для нас гэта вельмі важна", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён нагадаў, што рамонт у Беларусі самалётаў і бранятэхнікі ажыццяўляўся яшчэ з савецкіх часоў. "Але час ужо ад рамонту пераходзіць да вытворчасці. І мы многае робім, рыхтуем для вас вузлы, камплектуючыя. Гатовы мадэрнізаваць вытворчасць, паглыбляцца. Мы гатовы вырабляць з Расіяй - праект ёсць самалёта "Асвей". Мы будзем разам займацца вытворчасцю", - заявіў беларускі лідар.

Беларусь таксама яшчэ з савецкіх часоў вядома сваёй прадукцыяй у галіне мікраэлектронікі і оптыкі. "Мы гэта ўзнялі на сусветны ўзровень. І попыт вялікі сёння на гэту прадукцыю па ўсіх напрамках. Гэта сведчыць аб тым, што вопыт мінулага мы заўсёды выкарыстоўваем і будзем выкарыстоўваць, развіваючы новыя напрамкі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Яшчэ адзін важны напрамак, у якім у Беларусі назапашаны добрыя кампетэнцыі, - гэта машынабудаванне, пачынаючы ад пасажырскай тэхнікі, заканчваючы самымі вялікімі кар'ернымі самазваламі ў свеце. Апошнім часам атрымаў развіццё сегмент тэхнікі на электрацязе. І ў гэтых пытаннях Беларусь падладжваецца пад запыты пакупнікоў. "Папрасілі расіяне зрабіць на газаматорным паліве - мы зрабілі гэты БЕЛАЗ. А пачыналася са звычайных механізмаў. І вось так пакрыху мы развіваемся па ўсіх напрамках", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка згадаў таксама аб нафтаперапрацоўчай галіне, прадукцыя якой карыстаецца ў Расіі попытам: "Мадэрнізавалі значна нашу нафтаперапрацоўку. Як аказалася, наша нафтанка сёння запатрабавана ў Расіі".

А да сумеснай з Расіяй вытворчасці ўгнаенняў Прэзідэнт прапануе падключыць у тым ліку ЗША. "З Уладзімірам Уладзіміравічам (Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. - Заўвага БЕЛТА) дамовіліся, што "Газпрам" падключыцца ў нас да рэалізацыі праекта па будаўніцтве азотнага камбіната. Трэба амерыканцам прапанаваць. Яны хочуць угнаенні - азотныя ў тым ліку - калі ласка, давайце разам пабудуем. Па вашай тэхналогіі. Вы (ЗША. - Заўвага БЕЛТА), "Газпрам" і Беларусь. У нас ужо пляцоўка падабрана, усе сеткі існуюць. Не - будзем з "Газпрамам", расіянамі будаваць і гатовую прадукцыю прадаваць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Гаворачы пра асабістыя якасці кіраўніка Ульянаўскай вобласці, Аляксандр Лукашэнка ахарактарызаваў Аляксея Рускіх як чалавека, прыхільнага да справядлівасці. "Нашы людзі ва Ульянаўскай вобласці - расіяне, беларусы вельмі добра да вас ставяцца. Гэта вельмі важна, - сказаў ён. - Я разумею сур'ёзнасць становішча, разумею тыя асаблівасці ў той ці іншай дзяржаве. Яны заўсёды ёсць і ў Расіі, і ў Беларусі, і ва Украіне. Але ведаю, перакананы, што ў нас погляды на асноўныя рэчы, вехі развіцця нашай дзяржавы, нашай Айчыны, Расіі, Беларусі - яны не вельмі адрозніваюцца".

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ў асобе Аляксея Рускіх у Беларусь прыехаў сапраўдны сябар, які ўважліва назірае за яе развіццём і вельмі добра ставіцца да беларусаў. "Нядаўна мне аб гэтым гаварыў Генадзь Андрэевіч Зюганаў (кіраўнік КПРФ. - Заўвага БЕЛТА). Упэўнены, што гэта не чужы таксама для вас чалавек, паколькі разам працавалі ў свой час. Вельмі моцны, талковы, дасведчаны кіраўнік", - адзначыў беларускі лідар.

"Таму вы прыехалі да нас як сябар да сваіх людзей. Гэта не чужая для вас зямля. І калі мы нешта можам для вас зрабіць, вы паглядзіце і скажыце, - мы гэта з задавальненнем зробім", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
05.40 Ідэнтычнасць (Англ.) (п.)

Далей:
06.00 Навіны з Беларусі (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 107.7 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны