Аляксандр Лукашэнка: Беларусі з Расіяй прадракалі гібель, але мы працуем паспяхова, ніякага страху няма

Фота belta.by


Беларусі з Расіяй прадракалі гібель, але краіны працуюць паспяхова, ніякага страху няма. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Сочы.

Уладзімір Пуцін расказаў, што пра двухбаковую сустрэчу лідары Беларусі і Расіі дамовіліся на саміце ШАС у Самаркандзе. Спачатку кіраўнікі дзяржаў планавалі абмеркаваць двухбаковы парадак дня адразу на саміце, але ў выніку было вырашана правесці асобную сустрэчу.

"Я вельмі рады, што вы знайшлі час для таго, каб прыехаць і пагаварыць па ўсіх пытаннях. Вельмі шмат пытанняў. Яны датычацца і сітуацыі ў рэгіёне, не менш важныя пытанні эканамічнага характару па шэрагу напрамкаў, якія мы абмяркоўвалі раней. Гэта пытанні, звязаныя з нашымі планамі ў галіне хіміі, прадуктаў харчавання, угнаенняў", - адзначыў Прэзідэнт Расіі.

Ён канстатаваў, што Захадам да гэтага часу блакіруюцца пастаўкі беларускіх угнаенняў на сусветныя рынкі. "Вельмі дзіўна, таму што сусветныя рынкі, асабліва ў краінах, якія сталі на шлях развіцця, маюць вялікую патрэбу ў гэтай прадукцыі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"У нас ёсць канкрэтныя планы па шэрагу напрамкаў, па шэрагу буйных праектаў. У цэлым урад падрыхтаваў гэтыя праекты для рэалізацыі. Усё гэта і абмяркуем", - дадаў Уладзімір Пуцін.

"Мы вельмі шмат гаворым аб тым, як будзем далей жыць, перспектывы нашы. Я прааналізаваў усе даручэнні, якія вы давалі ўраду, я - у Беларусі. У нас зрываў практычна няма. Развіццё нашай эканомікі і наогул існаванне нашых дзяржаў змянілася рэзка нават за тры апошнія месяцы. Нам прадказвалі крах, гібель і гэтак далей. Але жыццё разнастайнае: мы некаму патрэбны, нам нехта патрэбны. І мы знайшлі тых партнёраў, якія з намі паспяхова працуюць, з якімі мы працуем і развіваем нашу эканоміку", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што асаблівую ўдзячнасць трэба выказаць грамадзянам, якія ў гэты перыяд падтрымліваюць свае краіны. "Усё ж такі няпросты перыяд. Свет наогул перавярнуўся. Людзі разумеюць. Ёсць розныя людзі: і тут, і там хапае іх. Мы іх бачым. І дзякуй богу, можа. Вось ёсць нейкі водападзел і крытэрый (у нас у 2020 годзе, у Расіі цяпер), які паказвае, хто ёсць хто. У гэтым нічога дрэннага няма", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы змяніліся за гэтыя тры месяцы значна. Мы ўбачылі, што можам жыць і існаваць нармальна. Вы вельмі правільна паўтарылі гэтыя пункты нашых дамоўленасцей. У нас імпартазамяшчэнне нармальна атрымліваецца. І на сваіх самалётах будзем лятаць. І на ваенных, і на грамадзянскіх (на ваенных мы і так лятаем). І на сваіх аўтамабілях будзе перамяшчацца. Ніякага страху няма", - заявіў Прэзідэнт.

"А прадукты харчавання, угнаенні - купяць. Купляюць жа цяпер. Складаней, вядома. Блакіруюць там. Не нас, а там блакіруюць: людзей, якія хочуць купіць, якія хочуць заплаціць. Яны іх блакіруюць, а не нас. Але знаходзім жа шляхі і прадаём. Цэны ўзнялі. Не мы іх узнялі, вы правільна гаворыце. Каму патрэбна гэта? Цяпер паглядзеў навіны ранішнія - уся Еўропа бурліць. Багацейшая Германія - усе на вуліцы, усе пратэстуюць. Але калі-небудзь гэта пачуюць жа. Думаю, што пачуюць. Таму наш курс правільны, наша справа справядлівая. Пераможам. У нас выхаду іншага няма", - рэзюмаваў беларускі лідар.

 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны