Аляксандр Лукашенка: "Трэба развіваць сваё, і гэта павінна быць на кантролі"

Фота belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз акцэнтаваў увагу на важнасці пашырэння пасеваў азімага ячменю. Аб гэтым ён заявіў у ходзе рабочай паездкі ў Слуцкі раён і наведвання ААТ "Казловічы-Агра".

Прэзідэнту было даложана, што на бягучым момант убрана 13 працэнтаў плошчаў, сярэдняя ўраджайнасць збожжавых вырасла ва ўсіх абласцях. Як адзначыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, у улікам вынікаў гэтага года плануецца істотна павялічыць плошчы пасеваў азімага ячменю.

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, чаму апошнім часам звяртае ўвагу менавіта на гэту культуру. "Для нас азімы ячмень - паратунак. Ён трапляе ў той перыяд вегетацыі, калі ёсць нейкая вільгаць, - адзначыў Прэзідэнт. - Асабліва на паўднёвых рубяжах. У Гомельскай вобласці трэба паспрабаваць, калі вільгаці не хапае".

Такім чынам, азімы ячмень можна ўбіраць раней, чым іншыя збожжавыя каласавыя культуры і больш раўнамерна задзейнічаць тэхніку. І хоць азімы ячмень - культура няпростая і патрабавальная, але пры правільным тэхналагічным падыходзе можна разлічваць на высокі ўраджай. Так, на прэзідэнцкіх палях у гэтым годзе ўраджайнасць прыкладна 80 ц/га. І аналагічны рэзультат у ААТ "Казловічы-Агра". У наступным годзе пасевы азімага ячменю тут плануюць значна пашырыць.

"З усіх пазіцый азімы ячмень трэба вырошчваць. У савецкія часы па-наплявацельску да гэтага ставіліся. Цяпер і тэхналогіі, і тэхніка, і людзі іншыя. Мы лёгка можам атрымаць ураджай ячменю. Трэба смялей спрабаваць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Але павінен быць разумны баланс, папярэдзіў ён, каб у выпадку нізкай ураджайнасці з-за дрэнных умоў надвор'я дабраць збожжавы палетак за кошт іншых культур. Акрамя таго, на думку Прэзідэнта, не трэба вымушаць гаспадаркі засяваць пэўныя плошчы азімым ячменем: "Націскаць ні ў якім разе не трэба. Яны павінны самі вызначыцца з улікам вопыту, колькі вырошчваць ячменю".

Аляксандр Лукашэнка ў цэлым адзначыў, што, калі строга выконваць усе тэхналогіі вырошчвання каласавых збожжавых і атрымліваць высокую ўраджайнасць, то можна ў будучым сеяць менш збожжа, выдзяляць больш плошчаў пад бялковыя культуры. Гэта важна для жывёлагадоўлі, якая мае патрэбу ў якаснай кармавой базе, а таксама сэканоміць значныя сродкі на закупку імпартнага бялку.

Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на неабходнасці сельгаспрадпрыемстваў да імкнення максімальна забяспечваць патрэбнасці ў кармах і збожжы для патрэб жывёлагадоўлі, у тым ліку браць і асвойваць дадатковыя землі. Можна разважаць, што, калі ёсць грошы, то за мяжой купіць, заўважыў Прэзідэнт. "Але ты вывез грошы з краіны, а не інвесціраваў грошы ў сваю сельскую гаспадарку. Таму трэба развіваць сваё. І гэта павінна быць на кантролі. Міністэрства (сельскай гаспадаркі і харчавання. - Заўвага БЕЛТА) гэта дакладна павінна кантраляваць. Калі ёсць прыклады добрыя - магутныя гаспадаркі, якія забяспечваюць сябе збожжам. Вядома, калі ёсць грошы, можна вывезці іх і купіць недзе збожжа. Ну дык свае (палі. - Заўвага БЕЛТА) трэба даводзіць хаця б да 50 ц/га. Тады сельская гаспадарка будзе развівацца. Гэта вельмі важнае пытанне цяпер. А то мы капейкі шукаем, каб укласці ў нейкія стратныя (прадпрыемствы. - Заўвага БЕЛТА), а сотні мільёнаў долараў вывозяць за межы краіны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Закраналася таксама тэма рэгулявання цэн на прадукцыю аграпрамысловых прадпрыемстваў. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што у цяперашніх умовах разам з імкненнем забяспечыць максімальна высокі прыбытак ад рэалізацыі вырабленай сельгаспрадукцыі, у тым ліку і на знешнія рынкі, нельга забываць і аб сацыяльным аспекце, насычэнні ўнутранага рынку, інтарэсах дзяржавы, дзякуючы падтрымцы якой у свой час выдзяляліся значныя фінансавыя рэсурсы для развіцця сельгаспрадпрыемстваў. "Надбаўкі даём? Крэдыты даём таннейшыя? - рытарычна спытаў кіраўнік дзяржавы. - Яны "вялікія"... "Мы ў Расію завязём, там даражэй". Гэта што, яны рынак забяспечылі? Гэта дзяржава рынак забяспечыла".

Асобна Прэзідэнт пацікавіўся тэмпамі росту аб'ёмаў вытворчасці сельгаспрадукцыі ў цэлым па краіне і тым, як рэалізуюцца планы па павелічэнні ВУП галіны на 4 працэнты ў параўнанні з узроўнем мінулага года. Было даложана, што ў гэтым годзе паказчыкі па ўраджаі збожжавых культур будуць лепшыя за мінулы, набірае абароты таксама вытворчасць малака. Што датычыцца галін птушкагадоўлі і свінаводства, у якіх раней назіраліся праблемы, то яны ўжо выходзяць на стабільную работу.

Пасля прыезду ў гаспадарку ў Слуцкім раёне Аляксандр Лукашэнка ў першую чаргу падрабязна распытаў кіраўнікоў, як і за кошт чаго плануецца забяспечваць далейшы прырост, акцэнтаваў увагу на неабходнасці інтэнсіфікаваць вытворчасць. ААТ "Казловічы-Агра" моцнае прадпрыемства, але, упэўнены кіраўнік дзяржавы, не дастаткова загружана. Галоўнае - у сярэднетэрміновай перспектыве павялічыць удвая пагалоўе буйной рагатай жывёлы і дойнага статка. "У гэтым твой паратунак і рэнтабельнасць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да кіраўніка прадпрыемства.

Абмяркоўваецца таксама магчымасць узбуйнення і далучэння да прадпрыемства дадатковых сельгасугоддзяў.

Побач з полем азімай пшаніцы Прэзідэнт наведаў новы малочнатаварны комплекс "Лесуны", пабудаваны пераважна за ўласныя сродкі прадпрыемства і ўведзены ў эксплуатацыю ў пачатку чэрвеня бягучага года. Цяпер на ферме знаходзіцца 10 працэнтаў пагалоўя асноўнага статка пры праектнай магутнасці 800 галоў і з перспектывай павелічэння да 1,5 тыс.

Абмяркоўваючы з падачы губернатара Мінскай вобласці Аляксандра Турчына тэму фінансавання і падтрымкі далейшага будаўніцтва такіх комплексаў у іншых гаспадарках, Прэзідэнт падкрэсліў, што такая падтрымка павінна быць выбарчай - там, дзе ёсць перспектывы і можна разлічваць на добрую аддачу. "Падтрымаем. Але павінен быць вынік", - сказаў ён.

Прэзідэнт агледзеў комплекс, абмеркаваў з кіраўнікамі практычныя аспекты далейшай работы. "Гэта добры варыянт. Калі ён аптымальны па грашах, гэта добры варыянт", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Перспектывы, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у тым ліку ў рэчышчы далейшага ўкаранення тэхналогій, рабатызацыі працэсаў. У канчатковым выніку гэта дае большую рэнтабельнасць і патрабуе менш працоўных рэсурсаў, пошук якіх месцамі цяжкі.

Яшчэ адзін момант - неабходнасць павышэння ўзроўню патрабавальнасці па ўсёй кадравай вертыкалі на месцах, каб кіраўніцтва добрых гаспадарак не расхалоджваць прыкладам работы больш слабых. "Гэтага дапускаць нельга", - падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы станоўча ацаніў гаспадарлівы падыход кіраўніцтва прадпрыемства да будаўніцтва жывёлагадоўчых памяшканняў. Многае робіцца гасспосабам, што ў тым ліку эканоміць сродкі. У такім жа рэчышчы патрабаванні Прэзідэнта і ў сферы імпартазамяшчэння.

"Усё павінна быць сваё. Калі мэту паставілі - будзе", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы, адзначыўшы, што гэта датычыцца не толькі канкрэтнага прадпрыемства або сельскай гаспадаркі, але і іншых сфер.

"Дзякуй. Не дарэмна прыехалі", - падзякаваў на заканчэнне Прэзідэнт.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
07.00 Навіны з Беларусі (Пол.) (п.)

Далей:
07.20 Міжнародны агляд (Пол.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны