"Аддача мінусавая!" Прэзідэнт Беларусі раскрытыкаваў работу "Беларусьфільма"

Фота: belta.by


Стан спраў на кінастудыі "Беларусьфільм" і ў цэлым у кінематографе вельмі нездавальняючы, аддача - мінусавая. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 чэрвеня на нарадзе па пытаннях развіцця нацыянальнага кінематографа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што рашэнне правесці сустрэчу па заяўленай тэматыцы наспела даволі даўно. Паводле яго слоў, стан спраў на кінастудыі і ў галіне ў цэлым вельмі нездавальняючы. "Дзяржавай створаны ўмовы для развіцця айчыннага кінематографа і ў прыватнасці "Беларусьфільма", - звярнуў увагу Прэзідэнт. Але аддача, як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, пакуль не тое што нулявая, а ніжэйшая за нуль. "Мінусавая! Ні дзяржава, ні глядач не бачаць вынікаў", - заявіў ён.

Паводле слоў Прэзідэнта, для большасці беларусаў айчыннае кіно скончылася "Жніўнем 44-га…" і "Брэсцкай крэпасцю". "Глядзець проста няма чаго! - канстатаваў кіраўнік дзяржавы. - Канчаткова страчаны сямейная, юнацкая і дзіцячая аўдыторыі".

"І не трэба мне з вашага боку расказваць, як вы "рванулі" ў рабоце з гледачом і арганізавалі прагляды для працоўных калектываў, - прадоўжыў Прэзідэнт. - Няхай, няма акупнасці на ўнутраным рынку - мы па насельніцтве, па рынку, як прынята гаварыць, невялікая краіна (хоць усе гаворым пра рынак, а жыць у рыначных умовах не хочам). Прыбытак ад пракату атрымаць складана, хоць калі стварыць добры фільм, я ўпэўнены, што і тут мы атрымаем прыбытак. Але мы сваё прадаць за мяжу не можам. Таму што няма чаго. Ды і канкурэнцыя сур'ёзная".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў свой час была праведзена поўная мадэрнізацыя кінастудыі "Беларусьфільм" і зроблена ўсё так, як аб гэтым прасілі самі прадстаўнікі індустрыі. Устаноўлена новае тэхналагічнае абсталяванне, укладзены велізарныя сродкі. "Аванс, які дзяржава выдзеліла беларускаму кінематографу, так і не адпрацаваны", - сказаў Прэзідэнт.

У якасці прыкладу кіраўнік дзяржавы прывёў абсталяванне павільёнаў для здымання тэлевізійных праектаў на кінастудыі. Галоўнае патрабаванне, якое тады было агучана, - рабіць усё максімальна ўласнымі сіламі і эфектыўна выкарыстоўваць фінансавыя сродкі. Гэтак жа трэба дзейнічаць і цяпер у дачыненні да "Беларусьфільма" ў цэлым.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што за апошні час няма гучных айчынных кінапрэм'ер, і нават па тэлеканалах дэманструюцца ў асноўным кінастужкі мінулых гадоў, але яны ўжо не так "чапляюць" сучасных гледачоў, тым больш калі ёсць магчымасць выбару са многіх дзясяткаў каналаў.

"Трэба, вядома, карані свае не забываць, у нас добрае мінулае, у "Беларусьфільма". Але трэба прыстасоўвацца да сучаснасці", - арыентаваў Прэзідэнт. Разам з тым ён папярэдзіў, каб у пагоні за актуальнымі тэндэнцыямі кінематаграфісты не перабралі меру са сцэнамі гвалту, страляніны і да таго падобнае ў кіно. Да гэтага не трэба прывучаць грамадства, упэўнены беларускі лідар. Ён перакананы, што наяўнасць такіх сцэн зусім не з'яўляецца абавязковым атрыбутам сучасных кінакарцін і залогам поспеху ў гледачоў. "Калі будзе добрая альтэрнатыва - у нас людзі разумныя, разбяруцца. Але альтэрнатывы пакуль няма", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы спытаў, што перашкаджае кінастудыі працаваць, заваёўваючы ўвагу гледачоў хаця б так, як гэта адбываецца ў суседняй Расіі. "Не трэба гаварыць, што там мора грошай і яны валяць гэтыя грошы (у кінематограф. - Заўвага БЕЛТА). Нічога падобнага. Грошы там умеюць лічыць. Там у асноўным гэта робяць прыватнікі, прыватнікі грошы даюць, фінансуюць, і абы на што ніхто грошы свае не дасць", - заўважыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што для фінансавання "Беларусьфільма" лішніх грошай у бюджэце няма, таму не трэба разлічваць на дадатковае ўліванне, як кажуць, пад новую каманду - кіраўніка, які нядаўна назначаны дырэктарам кінастудыі. "На маёй памяці гэта ўжо, напэўна, восьмая ці дзявятая каманда. І мы ўвесь час пад новую каманду выдзялялі грошы. І што? Таму рашэнне адно. Не крыўдуйце, я вобразна скажу, вы вобразы любіце: калючы дрот вакол (я так сялянам некаторым гавару), 320 чалавек ёсць - стварайце за гэтым дротам што хочаце, гэта ваша справа. Галоўнае, каб ідэалагічна вы правільна выбудоўвалі", - сказаў ён. Прэзідэнт згодны з вядомым выказваннем, што найважнейшым з мастацтваў усё ж такі з'яўляецца кінематограф і ў краіне ён павінен развівацца. Але разлічваць трэба перш за ўсё на ўласныя сілы, а не на бясконцую падтрымку дзяржавы. Ёсць штатная колькасць супрацоўнікаў, ёсць матэрыяльна-тэхнічная база, трэба ўсё гэта разумна, эфектыўна задзейнічаць і выдаць вынік.

"Запомніце: лішніх грошай не будзе. Ніхто вам ніякіх грошай пад нейкую новую каманду не дасць. І калі вы да 1 верасня на чале з міністрам культуры не наведзяце тут парадак, рашэнні будуць самыя жорсткія. І не думайце, што мы вас проста з пасады знімем", - папярэдзіў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы зрабіў асаблівы акцэнт на складанай геапалітычнай абстаноўцы вакол Беларусі. "І тут гэты астравок (гаворка пра стабільнае і спакойнае становішча ў Беларусі. - Заўвага БЕЛТА). Вы думаеце, нам спакойна жыць дадуць? Не. Гэта каштуе каласальнага напружання. Перш за ўсё Прэзідэнта. Ну дык вызваліце мяне ад таго, каб здымаць фільмы", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на першым этапе трэба знайсці хаця б трох добрых рэжысёраў, якія хочуць працаваць. "Яны знойдуць каманду, яны прапануюць вам сцэнарыі, яны вам усю рэжысуру пакладуць на стол. Дзейнічайце. Адсюль трэба пачынаць, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Трэба пачынаць з "трэнераў каманд". А такія ў Беларусі ёсць. Іх нямала".

Аналагічна і з падрыхтоўкай маладых кадраў, работы з Акадэміяй мастацтваў. "Трэба пачынаць ад кораня - ад кухні, дзе рыхтуюць кадры. Уладзіміру Барысавічу (Пярцову, першаму намесніку кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. - Заўвага БЕЛТА) і кіраўніку Адміністрацыі сёння пастаўлена жалезная задача: ідзіце ў гэту альма-матар, у ручным рэжыме (пакуль усё не наладзіцца) разбірайцеся з выкладчыкамі і з тым прадуктам, які яны адтуль выпускаюць, што гэта за людзі. У адваротным выпадку вы не здымеце ні аднаго сучаснага душашчыпальнага фільма", - паставіў задачу кіраўнік дзяржавы. Адукацыя там, як і ў іншых сферах, павінна быць практыкаарыентаванай, упэўнены Прэзідэнт. "Тэорыя павінна быць. Але трэба, каб людзі бачылі здымачную пляцоўку", - сказаў ён.

У развіцці айчыннага кінематографа Прэзідэнт арыентуе дзейнічаць хутчэй: "Далей, далей. Трэба бегчы". А дзяржава кропкава, дзе гэта сапраўды неабходна, падставіць плячо і дапаможа. "Дзяржава кіруемая. Усе вы крычыце: "Дыктатура!" Вось гэта дыктатура будзе вам на карысць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што ёсць вялікія пытанні да Міністэрства культуры, і выпраўленне сітуацыі - персанальная адказнасць назначанага нядаўна новага міністра Руслана Чарнецкага: "У цябе ніякага шанцу няма для таго, каб як раней працаваць. Мінкульт павінен больш актыўна варушыцца. Але без урада і Адміністрацыі Прэзідэнта будзе складана. Вось тут трэба дапамагчы. Але павінна быць жалезнае запатрабаванне".

Дакладчыкаў на нарадзе кіраўнік дзяржавы папрасіў у першую чаргу далажыць аб тым, чаго не хапае, каб ствараць добрае, запатрабаванае кіно. "Яшчэ раз падкрэсліваю: я гатовы вам дапамагаць. І дапамагаць не толькі як Прэзідэнт, у якога ў руках гэтыя фінансы. Трэба асабіста недзе падключыцца - з вялікім задавальненнем, - запэўніў беларускі лідар. - Плаціць будзем за работу. З заўтрашняга дня. І без работы ніякіх авансаў не чакайце. Калі толькі на стварэнне. Здымаеце фільм, са спецыялістамі і фінансістамі дамовіліся, што гэта нармальна (чалавек, які будзе несці за ваш фільм адказнасць), мы вам невялікі аванс - ідзіце, працуйце. Зрабілі добры прадукт - грошай не шкада. Тым больш на добрае кіно. Таму што гэта дэфіцыт. Страшэнны дэфіцыт у нашым грамадстве. Без гэтага нікуды. Ніякай ідэалогіі без кіно быць не можа".

"Любую сістэму пракату стварайце - на стол, мы зацвердзім. У нас многае пад кантролем. Вам дастаткова. Наперадзе толькі вы, праца ваша. Дайце вынік", - заклікаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама даручыў прааналізаваць сітуацыю ў рабоце і іншых устаноў культуры, а не толькі "Беларусьфільма". "Усё павінна быць празрыста. Глядзіце, каб усюды былі людзі сумленныя. І плаціць трэба тым, хто сёння працуе і паказвае вынік. Будзе работа, будзе вынік - вы крыўдаваць не будзеце. Не будзе выніку - не будзе нічога", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што так адкрыта і ў крытычным плане выказваецца аб праблемах у рабоце "Беларусьфільма", таму што ў гэтым выпадку дзяржава нічога не губляе, нават калі нехта пакрыўдзіцца на сказанае: "У мяне выйсця іншага няма. Таму я гавару міністру, кіраўніку "Беларусьфільма": не будзе выніку - самае жорсткае стаўленне. Я ў вас спытаў: "Вы гатовы?" - Гатовы. - Ідзіце, давайце вынік. Не дасце - лічыце, што вы мяне падманулі. Таму не крыўдуйце. Я не гавару, што так яно будзе. Але калі раптам, крайні варыянт, - мы нічога не губляем. Таму давайце не будзем даводзіць сітуацыю да абсурду".

 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны