Аб процідзеянні вываду капіталу, выратаванні "тапельцаў" і рабоце ў Саюзнай дзяржаве. Што Прэзідэнт Беларусі абмяркоўваў з урадам

Фота: belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з кіраўніцтвам Савета Міністраў. На разгляд кіраўніка дзяржавы было вынесена некалькі навацый, якія закранаюць розныя сферы эканомікі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнцкія нарады такога фармату сталі ўжо традыцыйнымі: перад прыняццем важнейшых рашэнняў кіраўнік дзяржавы абмяркоўвае з урадам і ініцыятарамі новаўвядзенняў неабходнасць і мэтазгоднасць вынесеных на яго разгляд прапаноў.

 

Аб навацыях у сферы ацэначнай дзейнасці

Нараду пачалі з абмеркавання праекта ўказа, якім прапануецца ўвесці шэраг навацый у сферы ацэначнай дзейнасці, а таксама ў выпадках продажу маёмасці ўласнікамі з недружалюбных краін.

Цяпер у Беларусі працуюць сотні арганізацый, якія маюць права праводзіць ацэнку розных матэрыяльных каштоўнасцей. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што тут, як і ў іншых сферах эканомікі, павінны працаваць выключна высокапрафесійныя эксперты.

"Што называецца, з добрай рэпутацыяй, якім дзяржава і людзі могуць давяраць правядзенне ацэнкі. Толькі аб'ектыўна праведзеная ацэнка дае магчымасць прымаць правільныя кіраўніцкія рашэнні. Тым больш калі гэта датычыцца рыначнага кошту дзяржаўнай (лічы, народнай) маёмасці або будучых даходаў бюджэту", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Галоўнае патрабаванне кіраўніка дзяржавы да ўводзімых навацый - празрыстасць і кантралюемасць.

 

Аб падыходах да продажу маёмасці ўласнікамі з недружалюбных краін

"Далей. Урад прапануе праяўляць больш гібкасці (не ведаю, колькі тут яшчэ можна нагінацца) у пытаннях продажу маёмасці іншаземцамі з недружалюбных краін і прадугледзець выпадкі, калі такое магчыма. Немагчыма ніколі. Але ўрад знаходзіць, што немагчыма, але калісьці, у нейкіх момантах магчыма. Паслухаем, у якіх. Зразумела, каб абараніць нашу эканоміку ад бязладдзя Захаду ва ўмовах усё большага санкцыйнага націску, мы прынялі шэраг сістэмных дакументаў, і сёння ніводны акцыянер або ўласнік, які мае грамадзянства недружалюбнай краіны, не мае права без спецыяльнага дазволу ўрада і ўзносу ў бюджэт распрадаваць маёмасць, агаляючы асноўныя фонды эканомікі", - нагадаў Аляксандр Лукашэнка.

“Мы дамовіліся: ніякай маёмасці мы нікому не прадаём, не перадаём, калі ў выніку санкцый або якіх-небудзь іншых прычын іншаземцы, якія маюць тут уласнасць, прадпрыемствы, кампаніі, сыходзяць з нашага рынку. Як я гаварыў, да пабачэння - мы разбяромся самі. І, як паказвае той жа "Макдональдс", мы цудоўна ў гэтым разабраліся: людзі з задавальненнем ходзяць туды", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

"Таму прадметна хачу абмеркаваць мэтазгоднасць прыняцця падрыхтаваных урадам прапаноў аб дазволах на продаж маёмасці іншаземцамі", - сказаў Прэзідэнт.

Як растлумачыў міністр эканомікі Юрый Чабатар, калі цяпер кампанія з замежным капіталам (з недружалюбнай дзяржавы) захоча сысці з рынку, прадаўшы свой актыў Беларусі, то ёй неабходна будзе заплаціць пошліну ў памеры не менш як 25 працэнтаў і потым атрымаць дазвол урада. Ад гэтага падыходу адмаўляцца не збіраюцца, але неабходна ўнесці пэўныя карэкціроўкі, паколькі гэта правіла часам негатыўна ўплывае на бягучую дзейнасць арганізацый у банкаўскай, лізінгавай і будаўнічай сферах.

Напрыклад, банк выдае грамадзяніну крэдыт пад залог нерухомай маёмасці. І калі гэта маёмасць у выніку пераходзіць да банка, ён яе павінен прадаць, каб кампенсаваць свае страты ад нявыплачанага крэдыту. Але, прадаўшы маёмасць, банк павінен заплаціць яшчэ 25 працэнтаў пошліны. У выніку ўсё гэта так ці інакш кладзецца ў будучым на плечы яго кліентаў - звычайных людзей.

Такая ж сітуацыя і з замежнымі забудоўшчыкамі: паводле дзеючых правіл, яны могуць прадаваць людзям пабудаванае жыллё толькі разам з выплатай пошліны. Але напэўна забудоўшчык проста кампенсуе свае дадатковыя выдаткі павялічаным коштам квадратнага метра, і ў выніку ўсё зноў ляжа на плечы пакупнікоў.

"Калі гэты замежны банк (а ён фактычна замежны) плануе працаваць у Беларусі, іх трэба паставіць у роўныя ўмовы з нашымі банкамі, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - А заўтра гэты банк згорне дзейнасць..."

"Тады ўключаецца правіла ўказа, і ён можа сысці толькі пры дазволе ўрада, пры тым, што ён заплаціць не менш як 25 працэнтаў", - уключыўся ў размову старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў.

 

Аб процідзеянні вываду капіталу з Беларусі

Другім пытаннем парадку дня нарады стала процідзеянне вываду капіталу. І гэта тэма, па сутнасці, вынікае з папярэдняй.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь, абкладзеная бар'ерамі і забаронамі, жыве і працуе ў складаных эканамічных умовах: "Санкцыі - традыцыйная і шматразова адпрацаваная практыка націску так званых сусветных лідараў на непажаданыя ім краіны. На жаль, гэта, калі можна так сказаць, модны эканамічны трэнд. Такім чынам і Штаты, і Еўрапейскі саюз даўно распраўляюцца з канкурэнтамі".

У той жа час, заўважыў кіраўнік дзяржавы, у Беларусі інвестарам прапануюцца адны з найлепшых умоў: прэферэнцыі, ільготы, інфраструктура і, зразумела, кампетэнцыі. "Прыходзь і працуй. Але не дзеля нажывы за кошт нашага народа. А калі нехта паспрабуе, ёсць механізмы процідзеяння і пераконвання", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Тым не менш прадстаўнікі дзяржаўнага кантролю дакладваюць аб фактах адтоку сродкаў у недружалюбныя краіны і нават аб мэтанакіраваным вывадзе прыбытку за межы Беларусі. "Ёсць кампаніі - нашы, не нашы. Атрымалі прыбытак, грошы нейкія і вывелі за межы Беларусі, размясцілі на рахунках. Грошы, заробленыя нашымі людзьмі, выводзяцца за межы Беларусі і там працуюць на розных нягоднікаў, якія ўводзяць супраць нас санкцыі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Таму сёння я хачу пачуць вычарпальную інфармацыю аб тым, чаму ўзнікаюць такія прэцэдэнты. Паколькі на практыцы загараджальныя меры павінны ўключацца імгненна і без усялякага прамаруджвання. Як арганізавана гэта работа ў губернатараў? Вы ж перш за ўсё зацікаўлены ў інвестыцыях і бездэфіцытным бюджэце", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

 

Аб гарманізацыі заканадаўства з Расіяй

Яшчэ адной тэмай нарады стала карэкціроўка мытнага заканадаўства. Паводле інфармацыі ўрада, змяненні неабходны для гарманізацыі заканадаўства Беларусі і Расіі. "Гэта значыць, у рамках выканання саюзнай праграмы. Але ў працэсе ўніфікацыі нельга ўшчамляць інтарэсы дзяржавы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў, што, калі прымалася рашэнне аб уніфікацыі заканадаўства дзвюх краін, у тым ліку ў мытнай сферы, гучалі прапановы "ледзь ці не стварыць адно міністэрства або мытны камітэт". "Мы катэгарычна ад гэтага адмовіліся і дамовіліся, на Вышэйшым дзяржсавеце (Саюзнай дзяржавы. - Заўвага БЕЛТА) у тым ліку, што мы створым адзіную групу, якая будзе ўносіць рэкамендацыі, бачыць, як ажыццяўляецца мытны кантроль і гэтак далей, не пазбаўляючы дзяржавы гэтых паўнамоцтваў і функцый. Гэта сведчыць аб тым, што мы, Расія і Беларусь, суверэнныя, незалежныя дзяржавы. І з гэтага трэба зыходзіць, прымаючы тыя ці іншыя рашэнні", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што адносіны дзвюх краін, якімі добрымі яны ні былі б, павінны ўдасканальвацца. Але пры любых змяненнях, новаўвядзеннях трэба памятаць у першую чаргу аб суверэнітэце і незалежнасці. "Сістэма агульная, падобная, але павінны быць дзве суверэнныя, незалежныя дзяржавы", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

А што датычыцца асобных выказванняў, у тым ліку ў сродках масавай інфармацыі, аб тым, што Беларусь нібыта страчвае сваю самастойнасць, Прэзідэнт заявіў аб іх абсалютнай беспадстаўнасці. "Усялякія там вяканні і пісанні (я толькі што агляд прачытаў, што "ўсё, Беларусь страчвае суверэнітэт")… Мы нічога не страчваем. Вы бачыце, што на гэтай суверэннай тэрыторыі, якая належыць нашаму народу, прымаем рашэнні толькі мы і дзейнічаем толькі выключна ва ўмовах, якія выгадны для нас", - канстатаваў Прэзідэнт.

"Усе новаўвядзенні павінны стымуляваць рост беларускай эканомікі, выводзіць яе на якасна новы ўзровень. Гэта важнейшая задача для ўсіх дзяржаўных інстытутаў, і мытня не з'яўляецца выключэннем", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка спытаў ва ўрада, ці сапраўды прапанаваныя змяненні адпавядаюць патрабаванням часу, як улічваюцца запыты беларускай эканомікі і як новаўвядзенні паўплываюць на работу Мытнага камітэта Беларусі? "Ці ўсе ініцыятывы ўлічаны і ці не ўпусцілі мы чаго-небудзь важнага?" - удакладніў ён.

 

Аб дзяржаўнай падтрымцы

Прэзідэнту прапанавалі аказаць дзяржпадтрымку дзвюм бударганізацыям і падрыхтавалі праект адпаведнага дакумента. "Я гэты дакумент з калена не падпісаў. У мяне ўзнікла адно пытанне, - растлумачыў кіраўнік дзяржавы. - А што, яны апынуліся ў нейкіх надзвычайных умовах? Іншыя трэсты і будаўнічыя кампаніі працуюць добра і ў іх няма гэтых праблем? Ці гэта толькі пачатак?"

Аляксандр Лукашэнка нагадаў пра вядомы выраз, што выратаванне тапельцаў - справа рук саміх тапельцаў. "Як толькі яны пачнуць сябе ратаваць і ў гэтых адносінах рушаць наперад, тады мы будзем іх падтрымліваць і аказваць дапамогу і падтрымку", - сказаў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што ў будаўнічых арганізацый дастаткова магчымасцей, каб працаваць і зарабляць, ёсць значная колькасць аб'ектаў не толькі на ўнутраным, але і на знешнім рынках. "Не хочаш у Беларусі, у суседняй Расіі выгадныя кантракты, вялізныя грошы. Ідзі працуй, зарабляй. Чаго вы прыйшлі ў бюджэт прасіць грошы?" - спытаў кіраўнік дзяржавы.

"Пытанне сур'ёзнае, - прадоўжыў ён. - У заяўленых вамі арганізацыях працаўладкаваны каля 3,5 тыс. чалавек. Важна ведаць: толькі гэтыя дзве кампаніі апынуліся ў цяжкім становішчы або ёсць і іншыя? Чаму мы вылучаем гэтыя кампаніі?"

Аляксандр Лукашэнка таксама спытаў у адказных асоб ва ўрадзе, якія меры прымаліся для аднаўлення плацежаздольнасці і стабілізацыі фінансавага стану арганізацый, што маюць патрэбу ў дзяржпадтрымцы.

 

Аб стварэнні новага спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі

Адной з важных тэм у парадку мерапрыемства стала стварэнне расійска-беларускага касмічнага апарата дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што праект адпаведнага ўказа паступаў ужо на яго разгляд і ўраду было даручана больш дэталёва прапрацаваць пытанне фінансавання. "Лішніх трат быць не павінна. Ад стварэння гэтага касмічнага апарата павінна быць максімальная эканамічная аддача", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён звярнуў увагу, што сам працэс стварэння апарата не ўяўляе асаблівых складанасцей, гэта можна выканаць, вобразна кажучы, узяўшы расійскую платформу і ўстанавіўшы на яе беларускае абсталяванне. "Гэта не пытанне. Пытанне толькі ў тым, наколькі гэта нам патрэбна, якая ад гэтага будзе эканамічная аддача і хто будзе плаціць", - растлумачыў беларускі лідар.

"Разглядаць праект трэба не толькі з пункту гледжання нацыянальнай бяспекі, але і як перспектыўны напрамак двухбаковага навуковага супрацоўніцтва, якое дазволіць развіваць кампетэнцыі і беларускага, і расійскага боку. А ў будучым прынясе яшчэ большую аддачу нам і нашым партнёрам", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся, як ідуць справы з выкарыстаннем нашага першага апарата дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, рэсурс якога быў прадоўжаны, і спадарожніка сувязі. Прэзідэнт спытаў аб эканамічнай эфектыўнасці абодвух апаратаў, наколькі сябе акупілі гэтыя праекты.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
14.40 Знаёмцеся: Беларусь! (Араб.) (п.)

Далей:
15.00 Навіны (Англ.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны