Ігар Сергяенка: праект "100 ідэй для Беларусі" дае магчымасць убачыць таленавітых дзяцей з розных рэгіёнаў

Фота belta.by


Праект "100 ідэй для Беларусі" дае магчымасць убачыць таленавітых дзяцей з розных рэгіёнаў краіны. Аб гэтым 28 лютага заявіў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сергяенка ў час правядзення гранд-фіналу гэтага праекта.

"Рэспубліканскі маладзёжны праект "100 ідэй для Беларусі" рэалізуецца ў нас у краіне ўжо больш як 10 гадоў. Цяпер праводзіцца 12-ы сезон. Я заўсёды з інтарэсам прымаю ўдзел у фінальнай частцы гэтага праекта і бачу, як з кожным годам ён прырастае новымі асобамі, новымі навукова-тэхнічнымі, інавацыйнымі распрацоўкамі. За ўвесь перыяд конкурсу пададзена 17,3 тыс. заявак, 3,5 тыс. распрацовак укараняюцца сёння ў практычнае жыццё. Кожны этап праекта дае магчымасць убачыць новых таленавітых дзяцей. І што самае важнае - з розных рэгіёнаў нашай краіны", - сказаў Ігар Сергяенка.

Паводле яго слоў, гэты праект аб'ядноўвае школьнікаў, вучняў каледжаў, студэнтаў ВНУ, маладых вучоных, даследчыкаў, аспірантаў Акадэміі навук. "Усіх дзяцей аб'ядноўвае розум, талент, цікаўнасць, жаданне паказаць сябе і дабіцца чагосьці ў жыцці - паступіць у ВНУ, укараніць сваю распрацоўку, стаць рацыяналізатарам, вынаходнікам. Вельмі здорава, што ў нас столькі таленавітых, цікавых маладых людзей", - падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

"Сёння былі прадэманстраваны праекты, якія перамаглі ў мінулым годзе. Напрыклад, маладая вучоная-даследчык Акадэміі навук Вікторыя Шумская стала пераможцам конкурсу за распрацоўку новай сістэмы ачысткі азотных угнаенняў ад вуглякіслага газу. Сёння гэты праект рэалізуецца і ўкараняецца на Гродзенскім вытворчым аб'яднанні "Азот", якое выпускае ўгнаенні. Яшчэ адзін праект належыць студэнту Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Андрэю Капітонаву. Яго распрацоўка - нейрасетка па класіфікацыі рэнтгенаўскіх здымкаў грудной клеткі, якая дае магчымасць на працягу секунды праглядаць 10 здымкаў адначасова і выяўляць бессімптомную пнеўманію. Гэты праект укараняецца ў сістэме аховы здароўя. Вось пара яркіх прыкладаў, якія сёння рэалізуюцца на практыцы. Гэта сувязь навукі і вытворчасці", - расказаў Ігар Сергяенка.

Ён адзначыў, што дзяржавай ажыццяўляецца ўсямерная падтрымка таленавітай моладзі. У першую чаргу гэта грантавая падтрымка. Пераможцы, лаўрэаты ўзнагароджваюцца і атрымліваюць прэзідэнцкія стыпендыі.

12-ы сезон рэспубліканскага маладзёжнага праекта "100 ідэй для Беларусі" стартаваў 15 лістапада 2022 года. На ўдзел у праекце паступіла 1,2 тыс. заявак. Да рэспубліканскага фіналу адбылося 66 занальных (раённых) адборачных тураў, 6 абласных і Мінскі гарадскі туры, адборачны тур НАН Беларусі і ўпершыню - міжвузаўскі тур. Важнай асаблівасцю сезона стала правядзенне комплексу практыка-арыентаванага навучання асновам стварэння, прэзентацыі, пашырэння і рэалізацыі маладзёжных распрацовак. Па ўсёй рэспубліцы адбылося 75 навучальных мерапрыемстваў.

Сёння праект "100 ідэй для Беларусі" рэалізуецца БРСМ сумесна з Міністэрствам адукацыі, Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях, НАН Беларусі ў мэтах актывізацыі інавацыйнага мыслення моладзі, прыцягнення яе да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стымулявання грамадзянскіх ініцыятыў да рэалізацыі інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак. Генеральны партнёр рэспубліканскага фіналу - ААТ "ААБ Беларусбанк".

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
06.20 Контуры супрацоўніцтва (Англ.) (п.)

Далей:
06.40 З каранёў славянскіх (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны