Адзінаццаты гарадскі Велікодны фестываль стартуе ў Гомелі і прадоўжыцца да канца мая, паведамляе БЕЛТА. Асноўная мэта мерапрыемства - вяртанне да вытокаў духоўных каштоўнасцей, адраджэнне ў грамадстве хрысціянскіх традыцый, знаёмства з праваслаўнай гісторыяй і культурай. У праграме фестывалю - тэматычныя канцэрты, выставы , экскурсіі па храмах Гомеля. У Свята-Нікольскім мужчынскім манастыры запланаваны музычны фестываль перазвону. Таксама чакаецца вясновы баль праваслаўнай моладзі, вечар бардаўскай песні. Пройдзе Тыдзень жонак-міраносіц, падчас якога Праваслаўная царква адзначае свята жанчын.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.