Алею Дружбы народаў пасадзяць у Гродне ў дзень адкрыцця Х Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, паведамляе БЕЛТА. Алея з'явіцца ў Каложскім парку,дзе вырашана пасадзіць 35 рэдкіх дрэў - па колькасці нацыянальных аб'яднанняў, якія ў гэтым годзе прымуць удзел у фестывалі. Прычым пасадзяць дрэвы, якія так ці інакш звязаны з традыцыямі нацыянальных культур або растуць у краінах, дзе пражывае большасць прадстаўнікоў той ці іншай нацыянальнасці. Так, у Каложскім парку з'явяцца амурскі аксаміт, кедравая хвоя, платан, піхта, цюльпанавае дрэва, катальпа.. Высадзяць дрэвы прадстаўнікі нацыянальных дыяспар.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.