У афіцыйнай суполцы конкурсу " Еўрабачанне -2014" у адной з сацыяльных сетак выбралі фіналістаў міжнароднага песеннага конкурсу, які пройдзе ў маі ў Капенгагене. На думку ўдзельнікаў групы, прадстаўнік Беларусі Тэа ўдала выступіць у другім паўфінале 8 мая і праб'ецца ў выніковы раунд конкурсу, паведамляе БЕЛТА . Галасаванне доўжылася каля двух тыдняў. Удзел у апытанні прынялі больш за 150 тыс. прыхільнікаў музычнага форуму. Пра высокія шанцы Тэа трапіць у фінал заяўляюць таксама яго кіпрскі выкладчык па вакале Алекс Панайі і шведскі рэжысёр Ціне Матулессі. Сярод пераваг яны называюць жартаўліваць кампазіцыі “Cheesecake" і яе танцавальную мелодыю, у той час як большасць канкурсантаў будуць выконваць павольныя кампазіцыі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.