Міжнародны адукацыйны форум “Еўрапейская якасць адукацыі” пройдзе ў Мінску, паведамляе БЕЛТА. Мэта мерапрыемства – аб’яднаць намаганні ўстаноў вышэйшай, паслядыпломнай і дадатковай адукацыі Беларусі і іншых краін СНД, а таксама Еўрасаюза і Вялікабрытаніі па асноўных пытаннях павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў для работы ва ўмовах глабальных змен. Плануецца, што форум стане пляцоўкай для ўстанаўлення дзелавых кантактаў, выпрацоўкі новых ідэй і здзяйснення адукацыйных праектаў. Вопыт форуму павінен паспрыяць выхаду Беларусі на еўрапейскі рынак адукацыйных паслуг.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.