Доля малога і сярэдняга бізнесу ў ВУП Беларусі да 2020 года павінна скласці не менш як 50 працэнтаў. Пра гэта заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пракаповіч, перадае БЕЛТА.
Віцэ-прэм’ер адзначыў, што ў малым і сярэднім бізнесе Беларусі заняты 1,5 млн чалавек. Па словах Пятра Пракаповіча, малы і сярэдні бізнес - важныя складнікі сучаснай беларускай эканомікі. Разам з тым гэта адзін з напрамкаў яе мадэрнізацыі. Такія прадпрыемствы больш мабільныя, хутчэй рэагуюць на змяненні на рынку і патрэбы кліентаў і насельніцтва, яны часта выйграюць нават у буйных вытворцаў.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.