У межах паездкі па краінах Паўднёва-Усходняй Азіі Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей наведаў Лаос. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі сустрэўся з Прэм’ер-міністрам Лаоса Тхонсінгам Тхамавонгам. Падчас сустрэчы бакі станоўча ацанілі ўзровень супрацоўніцтва паміж краінамі, выказалі ўпэўненнасць у далешай інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння з ухілам на гандлёва-эканамічную галіну. Лаоскі бок пацвердзіў намер здзейсніць візіт Старшыні Парламента Лаоса ў Беларусь у 2014 годзе.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.