Супрацоўніцтва з Беларуссю з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў в'етнамскай знешняй палітыкі, паведамляе БЕЛТА.
Гэта адзначыў Прэзідэнт В'етнама Чыонг Тан Шанг на перагаворах з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, які з афіцыйным візітам наведаў В'етнам. Чыонг Тан Шанг адзначыў, што ў В'етнаме помняць тую неацэнную дапамогу, якую аказаў беларускі народ у гады барацьбы за незалежнасць, а таксама ў перыяд пасляваеннага аднаўлення эканомікі гэтай краіны. Падчас сустрэчы бакі пазітыўна ацанілі дасягнутую ў апошнія гады высокую дынаміку супрацоўніцтва паміж краінамі і выказалі ўпэўненасць у далейшай інтэнсіфікацыі кантактаў. Была адзначана неабходнасць нарошчвання гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і В'етнамам. На думку в'етнамскага лідара, садзейнічаць гэтаму можа хутчэйшае падпісанне Пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж краінамі - членамі Мытнага саюза і В'етнамам, а таксама рэалізацыя сумесных буйных праектаў на тэрыторыі дзвюх краін.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.