Крым сёння з'яўляецца часткай Расіі, і ад прызнання або непрызнання гэтага факта нічога не зменіцца. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка журналістам.
"Мы свой пункт гледжання выказалі. Кажуць, што ён такі, каб і тых, і гэтых не пакрыўдзіць. А мы нікога не збіраемся крыўдзіць", - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ад беларускага боку "ніхто не патрабуе прызнання Крыма і падтрымкі расіян або выступаць супраць гэтага".
Што датычыцца развіцця сітуацыі ў далейшым, то Прэзідэнт адзначыў: "Я думаю, сітуацыя будзе развівацца дэ-факта, ці стане яна дэ-юрэ, прызнаюць гэта потым, ці будзе прызнавацца Крым як рэгіён Расійскай Федэрацыі - гэта ўжо няважна, Расію ж усе прызнаюць".
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.