Прыняць удзел у выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі ў цэлым па краіне збіраюцца 73 працэнты выбаршчыкаў, а ў малых гарадах лічба дасягае практычна 80 працэнтаў. Гэта даныя апытання, прыведзеныя тэлеканалам "Беларусь-1".
Зараз у Беларусі адбываюцца перадвыбарная агітацыя і датэрміновае галасаванне, якія прадоўжацца да 22 сакавіка ўключна. Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў зарэгістраваны больш як 22 тыс. чалавек.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.