У Гродне прапануюць адправіцца у Стары замак на пошукі скарбаў, паведамляе БЕЛТА.
Супрацоўнікі Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея распрацавалі новую займальную прапанову для наведвальнікаў - квэст - гульню "У пошуках скарбаў". Яна разлічана, у першую чаргу, на вучняў сярэдніх і старэйшых класаў школ і навучэнцаў каледжаў. Камандам з 5-20 чалавек прапануецца выконваць паэтапныя заданні, у выніку якіх яны змогуць знайсці скарб Стэфана Баторыя, схаваны, па легендзе, у Старым замку. Удзельнікі гульні змогуць адчуць сябе гісторыкамі, краязнаўцамі, археолагамі і дэтэктывамі, лічаць у музеі. Такая форма работы павысіць цікавасць маладых людзей да вывучэння гісторыі і культуры. У бліжэйшы час супрацоўнікі музея распрацуюць такую ж гульню і для іншых узроставых катэгорый.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.