Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў пачалося ў Беларусі, - паведамляе БЕЛТА.
Галасаванне прадоўжыцца па 22 сакавіка на ўсіх участках, акрамя тых, што ўтвораны ў воінскіх часцях, санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя. Прагаласаваць датэрмінова зможа любы жадаючы выбаршчык. Дастаткова прыйсці на выбарчы ўчастак з пашпартам, вадзіцельскім пасведчаннем, ваенным білетам, пенсійным пасведчаннем, службовым пасведчаннем дзяржаўнага служачага ці студэнцкім білетам. Удзельнічаць у галасаванні на мясцовых выбарах у Беларусі могуць таксама грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць у краіне, ім трэба мець пры сабе пасведчанне на права жыхарства. Цяпер у Беларусі ідзе перадвыбарная агітацыя, кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў зарэгістраваны больш за 22 тыс. чалавек.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.