Новы музей будзе адкрыты ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой". У паўднёва-ўсходняй казарме Брэсцкай крэпасці ў васьмі залах разгорнецца новая экспазіцыя "Музей вайны - тэрыторыя міру", - паведамляе БЕЛТА.
Інвестарам праекта выступае ААТ "Белтрансгаз". Як паведаміў дырэктар мемарыяльнага комплексу Рыгор Бысюк, у адрозненне ад музея абароны новы праект у большай ступені будзе прысвечаны гісторыі крэпасці, яе даваеннаму і пасляваеннаму перыяду. Акцэнт, паводле слоў дырэктара комплексу, будзе зроблены на лёсе абаронцаў цытадэлі. Плошча новага музея складзе каля 1 тыс. кв.м.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.