Акцыя «Тыдзень лесу» пройдзе ў Беларусі з 5 па 12 красавіка. Яна прысвечана 70-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі плануе арганізаваць памятныя пасадкі лясных або ландшафтных культур, алей і сквераў, добраўпарадкаванне тэрыторый мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў герояў Вялікай Айчыннай вайны. Да ўдзелу ў акцыі плануецца запрасіць шырокае кола прадстаўнікоў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, ветэранскіх і патрыятычных аб'яднанняў, працоўныя калектывы і навучэнцаў.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.