На час чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску адкрыецца спецыяльны штаб. Тут можна будзе атрымаць адказ на любое пытанне, у тым ліку і на замежнай мове амаль кругласутачна. Спецыялісты будуць кантраляваць няштатныя сітуацыі ў магазінах, кафэ, рэстаранах, цырульнях і атэлье. Штаб пачне працаваць за два дні да афіцыйнага адкрыцця чэмпіянату і закрыецца 26 мая. Сюды будзе паступаць уся інфармацыя з мерапрыемстваў, якія будуць праводзіцца ў Мінску.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.