Гліняныя гарлачы, упрыгажэнні ручной работы, драўляныя бочкі і мноства разнастайных вырабаў народных майстроў - атрыбутыка Казюкаў. Традыцыйна дзень 4 сакавіка прысвечаны святому Казіміру, у гонар якога і названы. Сын караля, святы Казімір лічыцца заступнікам усіх майстроў і рамеснікаў а таксама і горада Гродна. Дарэчы, падчас тэатралізаванага паказу Казімір сам выйшаў да гараджан і разам з дзяўчатамі, якія ўвасаблялі Беларусь, Літву і Польшчу, частаваў гледачоў пернікамі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.