Савет кіраўнікоў дзяржаў СНД у рабочым парадку прыняў план асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і святкаванні 70-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Плануецца зварот кіраўнікоў дзяржаў да народаў краін Садружнасці і сусветнай грамадскасці. Пройдуць ваенныя парады, міжнародныя канферэнцыі, фестывалі, канцэртныя туры, радыёмасты. Ветэранам уручаць адзіны юбілейны медаль. Асобая ўвага будзе нададзена сацыяльнай абароне ўдзельнікаў вайны і добраўпарадкаванню воінскіх пахаванняў.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.