Гэтая і іншыя тэмы ўзаемаадносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам былі ў цэнтры ўвагі на сустрэчы пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі з дырэктарам дэпартамента ЕС французскага МЗС П'ерам Леві. У прыватнасці, адзначана, што "Усходняе партнёрства" не павінна прывесці да з'яўлення ў рэгіёне новых раздзяляльных ліній, а павінна стаць дадатковым фарматам для прагматычнага і збалансаванага развіцця адносін. Павел Латушка таксама акрэсліў прыярытэтныя для Беларусі вектары супрацоўніцтва з ЕС у эканамічнай і гуманітарнай галінах, закрануў таксама пытанні ўзаемадзеяння ў пагранічнай і мытнай сферах, развіцці інфраструктуры.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.