Творчае падарожжа падоўжыцца крыху больш чым тыдзень, і ў рамках Міжнароднага тэатральнага фестывалю ў Пекіне купалаўцы дадуць два рэзанансныя спектаклі: "Вяселле" паводле Чэхава і "Не мой" паводле Адамовіча. Паездка пройдзе ў рамках культурнага супрацоўніцтва дзвюх краін, і ў перспектыве на галоўнай тэатральнай сцэне Беларусі мы ўбачым вялікую драматычную трупу Кітая. Увогуле за мяжой пастаноўкі ад купалаўцаў не ўпершыню. Так, нядаўні еўрапейскі тур са спектаклем "Вяселле" лёг у аснову перадгісторыі пекінскіх гастроляў. Прадстаўнікі Кітая ў Францыі ўбачылі спектакль у Парыжы і самі прапанавалі беларусам прыехаць у сваю краіну.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.