Прыярытэты швейцарскага старшынства ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) у 2014 годзе абмеркаваны ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі. На двухбаковых беларуска-швейцарскіх кансультацыях беларускую дэлегацыю ўзначальвала намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, швейцарскую - кіраўнік аператыўнай групы Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарыі Хайдзі Грау. Падчас сустрэчы таксама было разгледжана развіццё працэсу "Хельсінкі+40" і пытанні супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з АБСЕ, у тым ліку рэалізацыі сумесных праектаў.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.