На небывалы поспех беларускіх спартсменак у Сочы адрэагавалі вядучыя сусветныя СМІ. Інфармагенцтвы не саромеюцца ў эпітэтах. "Ашаламляльная Даша" - так з падачы агенцтва "Франс-Прэс" называе двухразовую залатую прызёрку сочынскай Алімпіяды амерыканская "Глобал Пост". За ёй паўтараюць азіяцкія і блізкаўсходнія выданні - "Бангкок Пост", "Араб Ньюз". Сусветныя СМІ літаральна ашаломленыя поспехам маленькай еўрапейскай краіны, якая абышла ў медальным заліку спартыўных гігантаў. Вялікім прарывам Беларусі ахрысціла спартыўны подзвіг нашых суайчынніц "Асашыэйтэд Прэс".
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.