Урад Беларусі разгледзеў комплекс мер па актывізацыі беларуска-камбаджыйскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Камбоджа разглядаецца як перспектыўны партнёр Беларусі, рэгіён выхаду на рынак Паўднёва-Усходняй Азіі.
Зараз ва ўрадзе рыхтуюцца прапановы па развіцці ўзаемадзеяння з гэтай краінай, ствараецца нарматыўна-прававая база двухбаковага супрацоўніцтва. Каля горада Пнампеня ўжо ідзе будаўніцтва завода па зборцы беларускіх трактароў. Акрамя таго, заключаны кантракты на пастаўку трактароў, шыннай прадукцыі, разглядаюцца і іншыя магчымасці нарошчвання беларускага экспарту.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.