Беларусь гатова аказаць Амурскай вобласці неабходную дапамогу для аднаўлення пасля паводкі, - заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Амурскай вобласці Расіі Алегам Кажамякам. Кіраўнік дзяржавы прапанаваў абмеркаваць не толькі пытанні стратэгічнага супрацоўніцтва, але і цяперашняе ўзаемадзеянне паміж нашай краінай і гэтым расійскім рэгіёнам, у тым ліку тактычнага характару.
У сваю чаргу Алег Кажамяка падкрэсліў, што жыхары Амурскай вобласці адчуваюць цяпло і клопат беларускага боку, праяўленыя ў цяжкі час. Тым не менш , паводка адбілася на аб'ёме ўзаемнага тавараабароту і планах па развіцці супрацоўніцтва ў 2013 годзе. Каб вярнуцца да аб'ёмаў, дасягнутых у 2012 годзе, ёсць прапанова па пастаўках у Амурскую вобласць прадукцыі беларускага машынабудавання, корманарыхтоўчай тэхнікі, трактароў.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.