Эксперты падвялі вынікі саміту "Усходняе партнёрства" ў Вільнюсе. У Мінску прайшоў круглы стол, прысвечаны беларуска-еўрапейскім адносінам. У ім удзельнічалі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў нашай краіны, супрацоўнікі прадстаўніцтва ЕС у Беларусі і незалежныя эксперты. Саміт у Вільнюсе назвалі добрым пачаткам для актывізацыі супрацоўніцтва паміж Мінскам і Бруселем. Нагадаю, адной з галоўных навін саміту партнёрства стаў пачатак перамоў наконт спрашчэння візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС. Саміт "Усходняе партнёрства" прайшоў у Вільнюсе напрыканцы лістапада. Беларускую дэлегацыю ўзначальваў Міністр замежных спраў Уладзімір Макей.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.