Беларусь запрашае Іспанію прыняць удзел у міжнародных турыстычных выставах, якія праходзяць у Мінску. Пра гэта ішла гаворка на сустрэчы пасла Беларусі ў Францыі і Іспаніі па сумяшчальніцтве Паўла Латушкі з міністрам замежных спраў і супрацоўніцтва Іспаніі Хасэ Мануэлем Гарсія–Маргальо.
Бакі адзначылі, што прыярытэт двухбаковага супрацоўніцтва -- актывізацыя ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах.
Дасягнута разуменне неабходнасці ўдасканалення двухбаковай дагаворна-прававой базы. Бакі абмяняліся думкамі аб перспектывах развіцця адносін у сферах культуры і адукацыі, абмеркавалі развіццё адносін Беларусі з ЕС, узаемадзеяння Беларусі і Іспаніі ў рамках Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.