У Кішынёве плануецца запусціць зборку беларускіх аўтобусаў маркі "МАЗ" для абнаўлення аўтобуснага парка сталіцы Малдовы.
Для зборкі ў Кішынёве аўтобусаў МАЗ , аснашчаных рухавіком Mercedes, плануецца адкрыць спецыяльную зборачную лінію. Камплектуючыя і запчасткі будуць увозіцца з Беларусі.
На працягу месяца ўлады Кішынёва атрымаюць з Беларусі два аўтобусы МАЗ, якія будуць выпушчаныя на маршруты і пройдуць неабходнае тэсціраванне. Плануецца, што новыя аўтобусы створаныя на сумеснай вытворчасці, змогуць выйсці на маршруты ўжо ў наступным годзе.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.