У Мінску прайшоў IX міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Magnificat”. У тэатральнай зале Чырвонага касцёла адбылася цэрымонія ўзнагароджання, журы адзначыла высокі ўзровень і духоўную глыбіню прадстаўленых для ўдзелу стужак. Гран-пры фестываля атрымаў дакументальны фільм польскага рэжысёра Марціна Янаша Краўчыка “Маці па 24 гадзіны штодня”. Усяго на фестывалі было прадстаўлена 17 конкурсных работ з 10 краін.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.