Да 1 сакавіка 2014 г павінен быць сфарміраваны спіс мытных выключэнняў і абмежаванняў, якія застаюцца ў рамках Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Крамлі. Па яго словах найбольшая інтэграцыйная аддача дасягаецца пры поўным ахопе ўсіх галін і максімальна магчымай глыбіні кааперацыі. Толькі ў такім выпадку адзіная эканамічная сістэма пачынае працаваць арганічна, самастойна, з высокай эфектыўнасцю. Уладзімір Пуцін таксама адзначыў неабходнасць далейшага збліжэння норм рэгулявання эканомікі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.