Самыя старыя і рэдкія батлейкі сабралі ў Гродзенскім музеі

Самыя старыя і рэдкія батлейкі - традыцыйныя лялечныя інсталяцыі з каляднымі сюжэтамі - сабралі ў Гродзенскім музеі гісторыі і рэлігіі. Выстава "Цуд у Віфлеемскую ноч" прапаноўвае даведацца, якім было Ражаство ў XIX стагоддзі. Некаторыя экспанаты можна зваць рарытэтнымі. Прычым не толькі з-за узросту. Напрыклад, тут прадстаўлена двух'ярусная саламяная батлейка сабраная майстрамі паводле эскізаў XVIII стагоддзя. Дарэчы, неабавязкова быць экспертам, каб адрозніць беларускую батлейку ад еўрапейскай. Беларускія формай больш нагадваюць невялікія шафы, а на Захадзе іх з часам сталі рабіць у выглядзе храмаў і ўпрыгожваць вежамі. Старажытная батлейка знаходзіцца і ў Францысканскім касцёле Гродна. Яе адкрываюць для гледачоў менавіта напярэдадні свята Божага нараджэння. 

 

تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.

المقابلات والبرامج

" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"