Беларусь гатова на любыя крокі дзеля нармалізацыі адносін з ЕС заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Мінску на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных дзяржаў.
Разам з тым па словах беларускага лідара плённае супрацоўніцтва з краінамі ЕС "магчыма выключна на аснове раўнапраўя і ўзаемапавагі" . Ён адзначыў зацікаўленасць еўрапейскага бізнесу ў прысутнасці ў Беларусі.
Прэзідэнт таксама выказаў упэўненасць, што прагматычны падыход і нацэленасць на пазітыўны вынік дазволяць бакам дасягнуць многага ў самых розных сферах.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.