Прэзентацыя кніжнага праекта “Сугучча сэрцаў” адбылася ў штаб-кватэры СНД у Мінску. Гэта новая кніжная серыя, якая знаёміць чытачоў з творамі, напісанымі ў постсавецкі час паэтамі і празаікамі з краін Садружнасці. 11 зборнікаў састаўлены такім чынам, што адна частка кнігі прадстаўляе літаратуру якой-небудзь з краін СНД, а ў другой змешчаны сучасныя беларускія творы. Серыя “Сугучча сэрцаў” прымеркавана да старшынства Беларусі ў СНД. Галоўная мэта праекта – праз кнігу паказаць ролю і значэнне нашай краіны ў інтэграцыйных працэсах.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.