Міжнародны форум "Садружнасць моды" адбудзецца ў лістападзе ў Санкт-Пецярбургу


 

Міжнародны форум "Садружнасць моды" адбудзецца ў лістападзе ў Санкт-Пецярбургу, паведамілі БЕЛТА ў Міжпарламенцкай асамблеі СНД.

"Стартавала рэгістрацыя на IV Міжнародны форум "Садружнасць моды". У гэтым годзе ён пройдзе 17-19 лістапада і аб'яднае прадстаўнікоў лёгкай прамысловасці і крэатыўнай індустрыі з краін СНД і іншых дзяржаў", - адзначылі ў МПА СНД.

Дзелавая праграма форуму ўключае 6 тэматычных трэкаў. Напярэдадні асноўнай праграмы адбудзецца "маладзёжны дзень", які будзе арыентаваны на прафесійнае развіццё маладых спецыялістаў у сферы моды і дызайну.

Адначасова з падрыхтоўкай форуму, які пройдзе ў лістападзе, рэалізуецца серыя сеткавых мерапрыемстваў "Садружнасці моды" на буйных галіновых пляцоўках.

Форум "Садружнасць моды" праходзіць з 2022 года. У мінулым годзе ў ім прынялі ўдзел больш за паўтары тысячы прадстаўнікоў лёгкай, тэкстыльнай, гарбарнай, абутковай галін прамысловасці і крэатыўных індустрый, органаў улады, профільных адукацыйных устаноў, экспертаў з 60 рэгіёнаў Расіі, а таксама з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана, Туркменістана і іншых краін. На пляцоўцы было праведзена два пленарныя пасяджэнні, 23 круглыя сталы і дзве біржы дзелавых кантактаў. Падпісана 18 пагадненняў і мемарандумаў паміж галіновымі асацыяцыямі і прадпрыемствамі краін Садружнасці.

تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.

المقابلات والبرامج

" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"