Палітыка санкцый і ціску завяла адносіны ЕС і Беларусі ў тупік, і аднаўленне адносін магчыма толькі шляхам дыялога. Такі пункт гледжання выказаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв'ю польскай газеце Dziennik Gazeta Prawna.
Па яго словах у Беларусі вельмі добрыя кантакты з шэрагам краін ЕС. Мы хацелі б мець нармальныя палітычныя і эканамічныя кантакты з усім суседзямі. З аднымі атрымліваецца лепш, з іншымі - горш. З Літвой і Латвіяй ўсталяваны добрыя гандлёвыя адносіны. З іншымі краінамі дыялог значна актывізаваўся . Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства таксама падкрэсліў , што развіццё дэмакратычных працэсаў не можа праходзіць у адрыве ад развіцця рыначнай эканомікі і Беларусь цікавіць вопыт Еўропы ў гэтай вобласці.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.