Увекавечыць памяць аб існаванні ў горадзе ў 17- сярэдзіне 19 стагоддзяў мядзведжай школы, заснаванай князямі Радзівіламі, прапанаваў ураджэнец Смаргоні, заслужаны дзеяч мастацтваў, скульптар Уладзімір Церабун. Помнік будзе прадстаўляць сабой скульптурную групу - двух скамарохаў з мядзведзем. Кампазіцыя ўпрыгожыць цэнтральную алею гарадскога парку. Чакаецца , што яе адкрыццё адбудзецца да Каляд. З'яўленне помніка завершыць серыю работ па культурнай добраўпарадкаванні цэнтра горада. Так , сёлета па выніках пленэру маладых скульптараў паркавую зону засталіся упрыгожваць 9 скульптур.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.