Дакументальная стужка " Драўляны народ " рэжысёра Віктара Аслюка ўдастоена прыза глядацкіх сімпатый у катэгорыі фільмаў працягласцю да 45 хвілін на X Міжнародным кінафестывалі Filmfest Eberswalde ў Германіі.
У карціне распавядаецца пра адзінокага старога - разьбяра па дрэве Мікалая Тарасюка. Ён жыве на краі лесу ў апусцелай вёсцы. Спрабуючы вярнуць жыццё ў роднае сяло , ён выразае чалавечыя фігуркі з дрэва і ўжо стварыў вакол сябе цэлае грамадства. Аўтар і яго тварэнні жывуць яркім, насычаным, але выдуманым жыццём.
На кінафестывалі было прадстаўлена 65 конкурсных фільмаў з больш чым 50 краін свету.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.