Пра гэта ішла размова ў час пасяджэння Шостага камітэта (па прававых пытаннях) Генеральнай асамблеі ААН , удзел у якім прыняла беларуская дэлегацыя. Так, начальнік галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Беларусі Андрэй Папкоў прыняў удзел у штогадовай сустрэчы кіраўнікоў юрыдычных службаў знешнепалітычных ведамстваў краін - сяброў ААН. Удзельнікі абмеркавалі актуальныя пытанні міжнароднага права, у тым ліку ўзаемадзеяння Міжнароднага суда ААН з іншымі ўстановамі Арганізацыі і дзяржавамі, прымяненне норм міжнароднага права нацыянальнымі судамі. Андрэй Папкоў правёў кансультацыі з прадстаўнікамі шэрагу краін па пытаннях развіцця дагаворна -прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва і кантактаў на рэгіянальным і глабальным узроўнях. Акрамя таго, адбылася сустрэча беларускага дыпламата з намеснікам генеральнага сакратара ААН па прававых пытаннях Мігелем дэ Серпа Саарэшам. Разгледжаны перспектывы паглыблення супрацоўніцтва Беларусі з ААН у прававой сферы, падыходы нашай краіны да актуальных тэндэнцый развіцця міжнароднага права.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.