Чылі пацвярджае зацікаўленасць у стварэнні зоны свабоднага гандлю з Мытным саюзам. Пра гэта заявіў пасол Чылі ў Расійскай Федэрацыі Хуан Эдуарда Эгігурэн на прэзентацыі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Чылі для прадстаўнікоў беларускіх органаў дзяржкіравання і бізнес-колаў. Дыпламат адзначыў, што эканомікі Чылі і краін Мытнага саюза з'яўляюцца канкурэнтаздольнымі, і могуць быць узаемадапаўняльнымі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што для Чылі маюць вялікую цікавасць тавары, якія вырабляюцца ў Беларусі, Казахстане і Расіі. У прыватнасці, Чылі зацікаўлена ў павелічэнні паставак беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі. Па словах дыпламата, Чылі і Беларусі варта актывізаваць адносіны ў гандлёвай сферы. Ён звярнуў увагу, што чылійская эканоміка, як і беларуская, арыентавана на экспарт. Акрамя таго, Чылі зацікаўлена ў прыцягненні беларускіх інвестыцый.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.