Кансультацыі паміж МЗС па праблематыцы АБСЕ адбыліся 1 лістапада ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. У іх прынялі ўдзел дэлегацыі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Украіны, якая ў 2013 годзе старшынствуе ў АБСЕ. Удзельнікі выказаліся за развіццё супрацоўніцтва Выканкама СНД і Антытэрарыстычнага цэнтра СНД з Сакратарыятам АБСЕ. Акрамя таго, была закранута тэма працэсу "Хельсінкі + 40", а таксама пытанні падрыхтоўкі да 20- й сустрэчы савета міністраў замежных спраў АБСЕ, якую плануецца правесці ў Кіеве 5-6 снежня.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.