Беларусь зацікаўлена ў прамых кітайскіх інвестыцыях. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з членам Палітбюро Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая, членам Дзяржсавета Кітая Мэн Цзяньчжу. Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што гандлёва-эканамічныя адносіны, а таксама адносіны ў фінансавай сферы паміж дзвюма краінамі развіваюцца даволі актыўна. Ён падзякаваў кітайскаму боку за аказаную падтрымку па крэдытаванні многіх праектаў на тэрыторыі Беларусі. Паводле яго слоў, Беларусь і Кітай вызначылі шмат канкрэтных напрамкаў супрацоўніцтва, у тым ліку па будаўніцтве Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку на тэрыторыі Беларусі, дзе будуць працаваць прадпрыемствы на аснове самых высокіх тэхналогій.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.