Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на восьмым пасяджэнні сумеснай міжурадавай эканамічнай камісіі ў Анкары. У прыватнасці, завершаны перамовы па праекце міждзяржаўнага дагавора аб прававой дапамозе па грамадзянскіх і крымінальных справах і праектах міжурадавых пагадненняў аб рэадмісіі і аб узаемнай адмене віз. Уладзімір Макей выказаў спадзяванне, што іх хуткае ўступленне ў сілу стане важным фактарам па далейшым паляпшэнні бізнес-клімату паміж Беларуссю і Турцыяй. Міністр культуры і турызму Турцыі Амер Чэлік у сваю чаргу адзначыў, што адносіны з Беларуссю развіваюцца даўно, і Турцыя разглядае нашу крану як надзейнага партнёра ў розных галінах. Таксама ён лічыць, што Беларусі і Турцыі трэба больш актыўна развіваць рэгіянальнае супрацоўніцтва.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.