Фільм "Кіндэрвільскі прывід" рэжысёра Алены Туравай ўдастоены дыплома "За ўдалае выкарыстанне спецэфектаў " на II Міжнародным кінафестывалі сямейных і дзіцячых фільмаў "Сэрца Байкала ", які прайшоў у Іркуцку і сямі гарадах Іркуцкай вобласці.
Усяго ў праграме кінаагляду было паказана 54 поўнаметражных гульнявых і анімацыйных работ. У конкурсе гульнявых фільмаў было прадстаўлена 12 карцін, у тым ліку з Расіі, Індыі, Лаоса, Кітая, Швейцарыі, Уругвая і Калумбіі.
Фільм Алены Туравай будзе прадстаўлены ў конкурсе фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі " Лістападзік ", які пройдзе ў час юбілейнага XX Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад".
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.