МЗС Беларусі адзначае тэндэнцыю скарачэння санкцый ЕС, але настойвае на іх поўнай адмене. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар ведамства Андрэй Савіных, каменціруючы прадаўжэнне на год абмежавальных мер з боку Еўрасаюза ў адносінах да Беларусі. Па яго словах, скарачэнне санкцый - пазітыўны крок, аднак у цэлым рашэнне ЕС контрпрадукцыйнае. Гэтыя санкцыі бесперспектыўныя і павінны быць поўнасцю адменены. На іх аснове немагчыма пабудаваць партнёрства ў інтарэсах грамадзян Беларусі і ЕС, - падкрэсліў Андрэй Савіных.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.